Ці данеслі б вы на суседзяў, якія нелегальна здаюць кватэру?


Людзі ў нас і так бедныя. Няхай зарабляюць хоць неяк, кажуць беларусы.

Больш пра гэта ды іншае глядзіце ў праграме «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» ў сераду а 20:35. Наступнае выданне праграмы – 27 сакавіка. Выданні праграмы даступныя ў нашым архіве.

{movie}Ці данеслі б вы на тых, хто нелегальна здае жытло?|right|9895{/movie}

Падатковая інспекцыя заклікае заявіць пра суседзяў, якія нелегальна здаюць кватэру. Некаторыя грамадзяне пагадзіліся, а што мяркуюць пра гэта астатнія?

Журналісты «Белсату» запыталі беларусаў, ці паведамілі б яны ў падатковую інспекцыю пра нелегальных арэндадаўцаў?

Некаторыя б паведамілі, бо мяркуюць, што гэтак абаранілі б саміх жыхароў перад бяспраўным высяленнем. «Незаключэнне дамовы на здачу кватэры можа прывесці да таго, што вас выставяць на вуліцу, а вашыя рэчы будуць ляжаць на гаўбцы».

Нехта ж не будзе даносіць, бо не хоча «псаваць жыццё іншым». «Усе людзі мусяць жыць і атрымліваць задавальненне. Званіць і здаваць некага – не ў маіх правілах», – зазначыла спадарыня.

«Не здам, бо людзі і так бедна жывуць, дык хай маюць хоць нейкі прыбытак са здачы кватэры», – падтрымала ейную думку іншая беларуска.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў