«Белсату» адмовілі ў акрэдытацыі


МЗС Беларусі спаслалася на тое, што беларускія журналісты ўжо неаднаразова парушалі заканадаўства, калі супрацоўнічалі з тэлеканалам.

Гэта ўжо трэцяя адмова уладаў Беларусі ў акрэдытацыі.

Афіцыйная адмова ў акрэдытацыі Афіцыйная адмова ў акрэдытацыі “Белсату”«Акрэдытаваць «Белсат» – гэта быў добры шанец для ўладаў Беларусі палепшыць адносіны з Захадам. Але гэтая адмова перакрэсліла ўсе апошнія намаганні ўладаў у гэтым кірунку», – зазначае дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Журналісты каналу неаднаразова траплялі пад пераслед уладаў у выглядзе папярэджанняў і адміністратыўных арыштаў. Наш канал будзе і надалей працаваць па-ранейшаму і яшчэ раз складзе дакументы на акрэдытацыю.

«Белсат» паўстаў у 2007 годзе. З-за адмовы у акрэдытацыі галоўная сядзіба месціцца ў Варшаве.

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў