Кожны мытнік прынёс дзяржаве амаль 10 тыс. долараў


Летась у кантрабандыстаў канфіскавалі на 21% болей тавараў, чым у 2009 г.

У 2010 г. ад дзейнасці мытных службаў у рэспубліканскі бюджэт было пералічана 12,7 трлн рублёў. Пра гэта паведаміў 25 студзеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргей Барысюк. “Сума пералічаных сродкаў у бюджэт у разліку на адну службовую асобу мытных службаў перавысіла 2,5 млрд беларускіх рублёў”, – дадаў ён.

Летась беларускія мытнікі канфіскавалі на 21% болей кантрабандных тавараў, чым у 2009 г. Такую лічбу назваў начальнік упраўлення ў справе барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Андрэй Міхалькевіч.

Канфіскат у лічбах:
58,8 т алкагольных напояў;
948 кг наркатычных і псіхатропных рэчываў;
206 кг сплаваў каштоўных металаў;
600 г выбуховых рэчываў;
на 8,8 млрд руб. касметыкі і парфумаў;
на 2,1 млрд руб. мабільных тэлефонаў;
на 1,4 млрд руб. тэлевізараў;
944 аўтамабілі;
148 патронаў;
31 дэталь да аўтаматычнай зброі і адна адзінка агнястрэльнай зброі.

belsat.eu

Стужка навінаў