Кіраўнік «Freedom House»: Еўразвяз мае накласці абмежаванні ў супрацы з «Беларуськаліем»


Дырэктар праваабарончай арганізацыі «Freedom House» Дэйвід Крэймэр (David Kramer) заявіў, што Еўрапейскі Звяз мае перагледзець свае гандлёвыя стасункі з Беларуссю: «Павялічэнне аб’ёму гандлю падрывае эфект санкцыяў, якія ўвёў сам жа ЕЗ».

{movie}Кіраўнік «Freedom House»: Еўразвяз мае накласці абмежаванні ў супрацы з «Беларуськаліем»|right|9892{/movie}

Паводле Крэймэра, накладанне эканамічных абмежаванняў на буйныя беларускія прадпрыемствы могуць выкарыстоўвацца як механізм націску на афіцыйны Менск з мэтаю вызвалення палітвязняў, перадае «Голос Америки».

«Працяг падтрымання грамадзянскай супольнасці – гэта заслуга ЗША і ЕЗ. Аднак Еўрасаюз не мусіць паказваць, што ён хоча адносінаў з Лукашэнкам больш, чымся той хоча мець зносінаў з Захадам. Я занепакоены, што менавіта гэта і адбудзецца на саміце Усходняга Партнёрства», – дадаў праваабаронца.

М.Л., паводле «Голос Америки»

Стужка навінаў