Сяргея Каваленку ізноў будуць судзіць


Яго затрымалі нібыта за пераход вуліцы на чырвонае святло ўвечары 25 сакавіка. Ноч ён правёў у ізалятары, цяпер Каваленку завезлі ў суд Першамайскага раёну Віцебску.

Што менавіта інкрымінуецца актывісту, да гэтага часу невядома. Паводле некаторых звестках, яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Пра сваё затрыманне Сяргей Каваленка паспеў паведаміць жонцы Алене праз тэлефон. Апазіцыянера даставілі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёну.

Паводле спадарыні Алены, апошнія 5 дзён запар каля дому, дзе яны жывуць, стаяў падазроны аўтамабіль: “Магчыма, гэтая машына і затрыманне – звёны аднаго ланцуга”.

М.Л., паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары