Як абраць забудоўшчыка? Сакрэты дольнага будаўніцтва ў Беларусі


Толькі ў Менску – 700 аб’ектаў незавершанага жыллёвага будаўніцтва. У такіх выпадках можна пакрыўдзіцца на забудоўшчыка і судзіцца з ім, аж пакуль… не надакучыць. А як знайсці такога забудоўшчыка, з якім не будзе такіх праблемаў? Глядзіце рубрыку “Барані сваё” ў праграме “Асабісты капітал”.

{movie}Як абраць забудоўшчыка? Сакрэты дольнага будаўніцтва ў Беларусі|right|9891{/movie}

Дом на праспекце Газеты “Праўда”. Дольнікі гэтага дому ўжо пасля здавання будынку яшчэ паўгода чакалі ключы ад сваіх кватэраў. Шмат хто з іх былі змушаныя адначасова выплочваць крэдыт за пабудаваную кватэру і наймаць іншую – каб жыць, пакуль не выдадуць ключы. Дый самое будаўніцтва зацягнулася амаль на год. “Былі нейкія “адмазкі”, але толькі дзякуючы таму, што ў доме былі актыўныя людзі, якія хадзілі ў мноства інстанцыяў, гэты дом неяк будаваўся”, – зазначае Юлія, дольніца дому.

Аднак весці “папяровую вайну” з забудоўшчыкам і рознымі інстанцыямі – не надта прывабная справа. Як выбраць такога забудоўшчыка, каб пазбегнуць непрыемнасцяў? Варта пачытаць у медыях, ці не было скаргаў на кампанію, паглядзець на форумах, як рухаецца будаўніцтва іншых дамоў фірмы. Можна не саромецца і зайсці на будоўлю ды запытацца ў працаўнікоў, ці своечасова ім плоцяць заробак.

Глядзіце больш – у праграме “Асабісты капітал”!

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў