“Дажынкі” абыдуцца ў 250 млн долараў


Гэта ў 1,5 разу болей, чым каштавала апошняе свята ўраджаю ў Лідзе.

“Дажынкі-2011”, як вядома, пройдуць у другой дэкадзе верасня ў Маладзечне. Каб раённы цэнтр сустрэў перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці ў поўнай красе, там маюць пабудаваць сучасны спартова-забаўляльны цэнтр з лядоваю пляцоўкай і аквапаркам, рэканструяваць гарадскі стадыён, вуліцы і плошчы. Цікава, што па ўсім горадзе плануюць усталяваць камеры відэаназірання.

Старшыня Менаблвыканкаму Барыс Батура таксама даў загад давесці да ладу “глебу, фермы, азёры і прыдарожны сэрвіс”.

Кандыдат эканамічных навук Людміла Гразнова адзначае, што “Дажынкі” заўсёды былі ўлюбёным святам Аляксандра Лукашэнкі. Таму на іх фінансаванне бюджэтных грошай ніколі не шкадавалі. Але сумняецца, што сёння свята з такім размахам краіне па кішэні.

Незалежны эканаміст Міхал Залескі гаворыць, што ў Беларусі дзеюць не эканамічныя, а крымінальныя законы. “У крымінальнікаў ёсць такі панятак, “терпило”, вось пакуль 9 млн [беларусаў] цярпяць, яны і будуць “адцягвацца”. Ну, падвысяць кошты на мяса яшчэ на 10%, на гэтыя грошы і адсвяткуюць”.

belsat.eu

Стужка навінаў