Беларусаў павіншавалі з Днём Волі ў стылі гіп-гоп


Віншаванне з Днём волі ў стылі гіп-гоп з’явілася ў сеціве. Дагэтуль невядомы гурт пад назваю “Хавіер” выклаў на Youtube песню “Бел-чырвона-белы”.

Відэашэраг зрабілі ў колерах нацыянальнага беларускага сцяга – гэта сумесь відэа і фота са святкаванняў Дня волі ў розныя гады. Уладальнікам айфонаў і тэлефонаў з сістэмаю “Андроід” прапаноўваецца ўсталяваць песню ў якасці рынгтону.

{movie}Агляд падзеяў культуры (25.03.2013) |right|9880{/movie}

Іншыя тэмы: маладзёны з Гомельшчыны гукалі вясну на беразе Сожа. У Францыі з малатка пайшоў заручальны пярсцёнак, які Напалеон падарыў Жазэфін. У Сіднэі сабраліся найлепшыя татуіроўшчыкі і майстры бодзі-арту з усяго свету.

М.Ч., belsat.eu

Стужка навінаў