Як камуністы высылалі ганца па мандаты Рады БНР


Чаму Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пакінула мандаты сабе і якое значэнне гэта мае для беларускай незалежнасці – “Гарачы каментар” з лідарам КХП-БНФ Зянонам Пазняком.

У 1988 годзе Беларускі Народны Фронт фактычна пераняў нацыянальную ідэю ад Рады БНР і ажыццявіў яе. Не здолеў толькі атрымаць уладу – яна засталася ў старой камуністычнай наменклатуры. Калі была абвешчана незалежнасць Беларусі, камуністы накіравалі міністра замежных справаў Пятра Краўчанку на перамовы з Радаю БНР, каб тая аддала мандаты, бо краіна стала незалежнаю. “Але Рада БНР гэтага не зрабіла, “Фронт” таксама ўмяшаўся ў гэтую справу: мы разумелі, што можа адбыцца. Тады сябры Рады згадзіліся, што няма гарантыяў [незалежнасці Беларусі нішто не пагражае. – belsat.eu] і таму ўсе свае паўнамоцтвы Рада пакідае сабе”, – узгадвае Зянон Пазняк.

{movie}Зянон Пазняк пар БНР у “Гарачым каментары”|right|9878{/movie}

Цяпер Рада БНР выконвае ролю маральнага аўтарытэта, сімвалу падзеяў, якія ў рэшце прывялі да незалежнасці. Гадавіна ж абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі, паводле спадара Пазняка, стала сакральнаю датаю. Тое, што апазіцыя не прапаноўвае адзінага сцэнара святкавання, госць праграмы не лічыць праблемаю. 25 сакавіка ператвараецца ў сямейнае свята, таму адзначаюць яго хто як умее.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў