Зніжкі – Волям, кветкі – стваральніку бел-чырвона-белага сцяга


Як беларусы святкуюць Дзень Волі.

Глыбокае

Сёння, 25 сакавіка, глыбоцкія журналісты ды краязнаўцы ўсклалі кветкі да помніку прэм’ер-міністру БНР Вацлаву Ластоўскаму і да мемарыяльнай шыльды на доме № 22 на вул. Горкага. На месцы апошняга стаяў дом, дзе нарадзіўся дойлід, палітык, аўтар бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі. 8 помнікаў і 2 мемарыяльныя шыльды ўсталявалі ў Глыбокім летась да Дня беларускага пісьменства і друку.

Завіталі і на цвінтар Копцеўка на магілу Альберта Бацяноўскага, сябра глыбоцкай падпольнай арганізацыі Саюз Беларускіх Патрыётаў, вязня ГУЛагу, куды ўсклалі кветкі з бел-чырвона-белаю стужкаю.

Кнігарня “ЛогвінаЎ”

На Дзень Волі тут зрабілі 10-адсоткавую зніжку для носьбітак імёнаў Воля, Вольга і Вальжына на ўсе беларускія кніжкі. Імя трэба пацвердзіць дакументам – пашпартам, студэнцкім або чытацкім білетам, правамі кіроўцы.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў