За Дзень волі – 15 дзён арышту?


Сёння ў Менску пройдуць суды над удзельнікамі Дня волі. Учора пасля заканчэння святочнага мітынгу міліцыянты затрымалі 8 асобаў.

Усіх іх абвінавачваюць у непадпарадкаванні законным дзеянням працаўнікоў міліцыі. Паводле адміністратыўнага кодэксу, максімальнае пакаранне за гэта прадугледжвае 15 дзён арышту.

Трое з затрыманых – грамадзяне Украіны, прадстаўнікі «Нацыянальнага альянсу». Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі, паведамляе правабарончы цэнтр «Вясна». Паводле праваабаронцаў, судзіць будуць удзельніка мітынгу Антона Цімохава, а таксама двух актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» – Алега Рагоўскага і Мікіту Кавалёва.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў