Дзень Волі-2013: адмысловае выданне нядзельнага “Аб’ектыву”


Журналіст і вядоўца “Белсату” Алесь Залеўскі запрашае нас ад пачатку і да канца прайсці шляхам удзельнікаў святкавання ў Менску – эксклюзіўны відэарэпартаж.

Сёлета Дзень Волі святкавалі на вуліцах сталіцы пры рэкордна нізкай тэмпературы. Паводле арганізатараў, агулам на акцыю сабралася ад 1 да 3 тыс. чалавек. Да плошчы Бангалор, дзе адбыўся мітынг, дайшлі каля тысячы ўдзельнікаў.

Свята традыцыйна не абыйшлося без затрыманняў.

Алесь Залеўскі, “Аб’ектыў”, АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары