Гадзіна, якая аб’яднала свет


https://youtu.be/95GkqUfxNTA
Гадзіна Зямлі прайшла поўным ходам, ахапіўшы больш за 7000 гарадоў ува ўсім свеце. Сёлета 150 краінаў узялі ўдзел у глабальный акцыі, адключыўшы святло на шэсцьдзесят хвілінаў дзеля прыцягнення грамадскай ўвагі да аховы навакольнага асяроддзя і заахвочання да зялёнага ладу жыцця.
{movie}Гадзіна Зямлі|right|9865{/movie}
Увечары а палове на дзявятую паводле мясцовага часу найбуйнейшыя будынкі ў Сінгапуры, Ганконгу, Тайбэі, Сіднэі ды Джакарце пацямнелі. Сярод сусветна вядомых будынкаў Захаду да мерапрыемства далучыліся Акропаль, Пізанская вежа, Іспанская лесвіца, Брадэнбургская брама, Бакінґэмскі палац, Таўэрскi мост, Біґ Бэн, Лас-ВЭґас Стрып, Таймз-скўэр, Эмпайр Стэйт Білдынґ, таксама адключылі падсвятленне на Ніягарскім вадаспадзе. У Расеі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Лужнікі, Чырвоная плошча і Крэмль выключылі свае агні, каб выказаць сваё падтрыманне кампаніі.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты таксама ўзялі ўдзел у акцыі, выключыўшы святло ў гатэлях і офісных будынках. У якасці салідарнасці з акцыяй жыхары Дубаю выклалі са свечак фразу «Гадзіна Зямлі – 2013» на цэнтральнай плошчы гораду. Апроч таго, больш за 2000 добраахвотнікаў у бухце Сінгапура танчылі на калодках, што ператвараюць кінетычную энергію ў электрычнасць.

Самая масавая экалагічная акцыя штогод яднае больш за мільён удзельнікаў. Кампанія дапамагла захаваць 260 мегават-гадзінаў электраэнергіі ды 140 тон вугляроду.

Гадзіну Зямлі ніцыяваў Сусветным фонд дзікай прыроды ў 2007 годзе. Акцыя заклікае ўсіх людзей, арганізацыі ды гарады выключыць асвятленне на адну гадзіну, пачынаючы з 8:30 вечара паводле мясцовага часу ў апошнюю суботу сакавіка кожнага года. Штогод колькасць удзельнікаў расце і прыцягвае ўсё большую ўвагу з боку крытыкаў, якія называюць яе фармальнаю, не прыводзячай да значных зменаў.

А.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары