У Варшаве распачаліся святкаванні Дня Волі


Стракатая ад бел-чырвона-белых сцягоў калона прайшла цэнтральнымі вуліцамі польскай сталіцы.

Каля 100 чалавек сабралася сёння ў цэнтры Варшавы, каб паўдзельнічаць у святкаванні 95-х угодак абвешчання незалежнасці БНР. Сярод удзельнікаў – вядомыя беларускія апазіцыянеры, прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў у Польшчы, студэнцкая моладзь і г.д.

Удзельнікі акцыі ўрачыста прайшлі цэнтрам Варшавы ад плошчы Трох Крыжоў да Замкавай Плошчы ў гістарычнай частцы гораду, дзе адбыўся святочны мітынг з прамовамі беларускіх дзеячоў і спевамі самадзейных артыстаў.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў