Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (22.03.2013)|right|9851{/movie}
«НАФТАНАМ» ПАДЗЕЛЯЦЦА
Беларускі “Нафтан” неўзабаве можа стаць беларуска-расейскім. Прыватызацыя прадпрыемства кампаніямі з усходняй краіны-суседкі плануецца ў шэрагу праектаў, якія цяпер на разглядзе ў адміністрацыі кіраўніка нашай краіны.

МЯЖА НА ЗАМКУ
Перадапошнія паводле візавай лібералізацыі – месца Беларусі сярод краінаў-удзельніц “Усходняга партнёрства” вызначыў Фонд імя Стэфана Баторыя. Паводле адмысловай справаздачы арганізацыі, горшая за нашую краіну сітуацыя толькі ў Азербайджане.

АНІЯКАЙ ЛІТАСЦІ
Аўтары “Акту Магніцкага” патрабуюць ад адміністрацыі ЗША зацвердзіць яго максімальна жорсткую версію. Найперш гаворка ідзе пра пашырэнне спісу расейскіх чыноўнікаў, супраць якіх маюць дзеяць амерыканскія санкцыі. Канчатковы варыянт дакументу з’Явіцца ў сярэдзіне красавіка.

НА МЯЖЫ КРАХУ
Кіпрскія банкі зачыніліся прынамсі да аўторка., а мясцовы парламент уносіць антыкрызісны пакет законапраектаў, які абмяжоўвае рух капіталу і зняцце наяўных.Фінансавы сектар краіны перайшоў у рэжым надзвычайнага становішча пасля правалу перамоваў з Расеяй аб крэдытнай дапамозе.

ПРЭЗІДЭНТА АБМЕЖАВАЛІ
Парламент Грузіі прынЯў папраўкі ў Канстытуцыю, паводле якіх паўнамоцтвы кіраўніка краіны істотна абмяжоўваюцца. Цяпер прэзідэнт не можа самастойна адправіць кабінет ураду ў адстаўку без згоды парламенту.

belsat.eu

Стужка навінаў