Dэвайс: Хай на працу ходзіць робат!


https://youtu.be/A5T_bffY1CU
Ужо цяпер стала магчыма адправіць за сябе на працу ці навучанне свайго рабатызаванага аватара дзякуючы распрацаванням кампаніі “Suitable Technologies”. Робаты для дыстанцыйнай працы, як мы бачым, здольныя ня толькі рабіць відэаканферэнцыі, але і з лёгкасцю перамяшчацца па офісе.
{movie}Dэвайс (22.03.2013)|right|9838{/movie}
Арыентавацца ў прасторы “дэвайсу” дапамагаюць дзве камеры і ажно шэсць мікрафонаў, праз якія добра чуць суразмоўцу нават па-за полем зроку. Увесь модуль сілкуецца ад батарэі, якая наладоўваецца ў адмысловых док-станцыях. Адзінае, што не дазваляе стрымлівае сістэме “Beam” пайсці ў серыйную вытворчасць – гэта кошт: 16 тысяч долараў за аднаго робата. Відавочна, пакуль большасці давядзецца ўсё ж адрываць свой пяты пункт ад утульнага хатняга фатэля.

Акрамя гэтага ў выданні: самаарганізацыя робатаў, новы кампазітны матэрыял і навінкі на рынку мабільных прыладаў і відэагульняў

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары