Дзень Волі. Як гэта было 20 гадоў таму?


Урачыстая музыка, бел-чырвона-белыя сцягі… Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Станіслаў Шушкевіч і Зянон Пазняк – разам і ў святочным настроі на Дні Волі – 1993.



У 1993 годзе Дзень Волі ўпершыню святкавалі на афіцыйным узроўні. Шмат хто з беларусаў тады з энтузіязмам вітаў свята, якое сталася на той момант сімвалам адраджэння ідэалаў БНР і натхняла на будаванне «новай Беларусі».

Святочныя мерапрыемствы з удзелам тагачаснага кіраўніка краіны Станіслава Шушкевіча і старшыні Рады БНР Язэпа Сажыча прайшлі ў Дзяржаўнай філармоніі. Удзельнікаў урачыстага сходу віталі знакавыя для беларускай культуры асобы: прадстаўнікі культурнай інтэлігенцыі, тагачасныя палітыкі ды дзеячы беларускай эміграцыі.

{movie}Адкрыццё афіцыйнага паседжання з нагоды 75 угодкаў абвяшчэння БНР (відэа – belarusworld)|right|9836{/movie}

Сход распачалі музыкі ў шляхецкіх кунтушах і нацыянальных строях, затрубіўшы ў рогі. З вуснаў афіцыйных асобаў, якія выйшлі на сцэну, – нязмушаная беларуска мова. Авацыі, натхнёныя твары прысутных і выкананне ўсёй залаю, стоячы, гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Палітык Віктар Івашкевіч назваў тое святкаванне самым удалым: «І кіраўнік беларускай дзяржавы Шушкевіч выступаў, і гэта было афіцыйнае дзяржаўнае мерапрыемства».

Мітынг у скверы імя Янкі Купалы. У цэнтры сярод удзельнікаў – Васіль Быкаў. Фота nashaziamlia.orgМітынг у скверы імя Янкі Купалы. Фота nashaziamlia.orgСябры Беларускага згуртавання вайскоўцаў правялі ў 1993 годзе арганізаванае шэсце на праспекце Ф. Скарыны ў Менску. Удзельнікі пашыхтаваліся ў адмысловыя калоны і крочылі пад біццё барабанаў зладжаным вайсковым крокам. У маршы ўзялі ўдзел некалькі тысяч асобаў: калі галава калоны, да якой далучыўся шмат хто з мінакоў, дасягнула Кастрычніцкай плошчы, яе хвост з плошчы Незалежнасці яшчэ не выйшаў.

На чале калоны тады ішоў кіраўнік арганізацыі вайскоўцаў – цяперашні палітвязень Мікола Статкевіч. Шэсце тады вельмі моцна напалохала тагачаснага міністра абароны Паўла Казлоўскага і кіраўніка КДБ Эдуарда Шыркоўскага, якія нават назвалі дэманстрантаў «баевікамі».

У хуткім часе з войска звольнілі Міколу Статкевіча, камандзіра брыгады спецназу Уладзіміра Барадача ды іншых афіцэраў Узброеных сілаў, якія ўзялі ўдзел у маршы.

Шэсце скончылася ў скверы Янкі Купалы, дзе каля помніку паэту адбыўся мітынг, прысвечаны 75-ай гадавіне абвяшчэння БНР. Сярод яго ўдзельнікаў былі пісьменнік Васіль Быкаў і кіраўнік БНФ Зянон Пазняк, а таксама старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Алег Трусаў і мастак Мікола Купава.

{movie}Марш у Менску на Дзень Волі-1993 (відэа – Novy Chas) |right|9835{/movie}

{movie}Прэзідэнт Рады БНР Язэп Сажыч на БТ (відэа – belarusworld)|right|9837{/movie}

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў