Тры з паловай мільёны штрафу за нацыянальны сцяг


https://youtu.be/-Ao52ci11s0
Сёння ў судзе Маскоўскага раёну Берасця адбыўся суд над дэмакратычнымі актывістамі, якія 18 сакавіка вывесілі нацыянальны сцяг ў межах кампаніі «Хваля салідарнасці». У выніку суддзя Раіса Лабачэўская прысудзіла Яўгену Хазіахметаву штраф памерам 10 базавых велічынь (Br 1 млн), а Андрэй Шарэнда вымушаны будзе заплаціць Br 2,5 млн. Яго прызналі арганізатарам акцыі.
{movie}Яўген Хазіахметаў пра судовы працэс|right|9833{/movie}
Акцыя ў межах кампаніі «За незалежную Беларусь» адбылася раніцаю 18 сакавіка ў берасцейскім Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, у ёй узялі ўдзел тры дэмакратычныя актывісты: Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрэй Шарэнда. Хлопцы вывесілі на бронетранспарцёр, які «ўпрыгожавае» парк, бел-чырвона-белы сцяг. Адразу пасля акцыі ўсіх яе ўдзельнікаў затрымалі.

На судзе супраць хлопцаў сведчылі адразу пяць міліцыянтаў – Аляксей Кароль, Вадзім Супруновіч, Аляксей Кашыраў, Руслан Карнелюк пад кіраўніцтвам начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Маскоўскага РАУСу Юрыя Сцепусюка. Галоўным сведкам стаў Аляксей Кашыраў, які ў свой выходны выгульваў у парку сабаку, што, дарэчы, рабіць у парку строга забаронена. Міліцыянт зняў акцыю на мабільны тэлефон. І гэты запіс склаў асноўную доказную базу.

З трох удзельнікаў акцыі на суд з’явіўся толькі Яўген Хазіахметаў, які сцвярджаў, што не браў удзелу ў мерапрыемстве, а толькі здымаў яго. Але суддзя Раіса Лабачэўская на гэта ўвагі не звярнула і прысудзіла хлопцу 10 базавых велічынь. Пратакол на 17-гадовага Бароўскага будзе разглядаць камісія ў справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёну.

А.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары