Арцём Шрайбман: Улады Беларусі пачуваюцца дыскрымінаванымі


https://youtu.be/zpyYAhgqV-4
Часта можна пачуць скаргі на тое, што палітыкі толькі гавораць, а нічога не робяць. І падаецца, што гаварыць лягчэй, чымся рабіць. Але як паказвае еўрапейскі дыялог у справе мадэрнізацыі, нават гаварыць не заўсёды атрымоўваецца. Чаму? Пра гэта вядоўца праграмы “Размова Мацкевіча” гутарыць з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.

{movie}Арцём Шрайбман у “Размове Мацкевіча”|right|9824{/movie}

Краіны Захаду ўвесь час выстаўляюць патрабаванні наконт дэмакратызацыі ў краіне, а афіцыйны Менск іх прынцыпова ігнаруе, выстаўляючы ў адказ абвінавачванні ў прымяненні падвойных стандартаў. “Улады Беларусі сапраўды мяркуе, што яе дыскрымінуюць, напрыклад, пры прыёме ва Усходняе Партнёрства”, – зазначае госць праграмы.

Не лепш сітуацыя выглядае і ў дыялогу паміж дзяржаваю, грамадскаю супольнасцю ды апазіцыяй. “Разам з псіхалагічным фактарам адна з прычын таго, што не адбываецца такога дыялогу – тое, што ўлады Беларусі лічаць сябе прадстаўніцтвам народу. Яны не лічаць, што эксперты, палітыкі, прафесары – гэта прадстаўнікі народу і з імі ёсць сэнс весці дыялог”, – мяркуе палітолаг.

Чаму цяперашнія ўлады не ідуць на дыялог ані з уласным народам, ані з еўрапейскімі суседзямі? Глядзіце праграму “Размова Мацкевіча”.

М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары