Ці набудзе ўнікальны беларускі шлях сінгапурскае адценне?


https://youtu.be/player_embedded&v
Аляксандр Лукашэнка, які цяпер наведвае Сінгапур, адзначыў, што досвед ператварэнняў у гэтай краіне карысны і для Беларусі. Сярод іншага, Лукашэнка, які кіруе краінаю амаль дваццаць гадоў, высока ацаніў Лі Куан Ю, які займаў самую высокую пасаду ў Сінгапуры ў паўтара разу даўжэй.

{movie}Сінгапур — за ўзор (21.03.2013) |right|9823{/movie}
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ:
“Першы прэм’ер-міністр Сінгапуру Лі Куан Ю зрабіў стаўку на ўласныя сілы і за кароткі паводле гістарычных мерак тэрмін вывеў краіну з катэгорыі краінаў трэцяга свету ў глабальныя лідары. Сінгапур – гэта цуд, створаны звычайнымі людзьмі пад таленавітым і мудрым кіраўніцтвам”.

Найперш Аляксандр Лукашэнка меў на ўвазе эканамічны прарыў Сінгапуру. Але Лі Куан Ю, які быў прэм’ерам гэтай краіны 31 год, да 1990 года, вызначыўся не толькі сваімі захадамі ў мадэрнізацыі гаспадаркі. Хрэстаматыйным стала ягонае паспяховае змаганне з карупцыяй. Прычым пачынаць у гэтай барацьбе Лі Куан Ю раіў з сяброў. За краты трапілі шмат якія высокія чыноўнікі, у тым ліку паплечнікі самога прэм’ера.

Але нягледзячы на доўгае ручное кіраванне краінаю класічным дыктатарам Лі Куан Ю не называюць. Хоць дэмакратыі краіне не дадае і фактычна створаная ў часе ягонага кіравання аднапартыйная сістэма, і ціск на апазіцыю. Кіраўніку ж Беларусі таксама імпануе самастойнасць курсу Сінгапуру на міжнароднай арэне. У сваю чаргу міністр замежных справаў Уладзімір Макей абвесціў пра дамоўленасць бакоў узаемна падтрымліваць адно аднаго ў гэтай сферы, у тым ліку ў пытанні правоў чалавека. Шчыльныя кантакты, заявіў дыпламат, у будучыні могуць прывесці да ўвядзення бязвізавага рэжыму паміж нашымі краінамі.

Вольга Кляўчэня, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары