Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (21.03.2013)|right|9822{/movie}

ДАЙЦЕ ГРОШАЙ!

$ 600 млн спрабуе пазычыць у Сінгапуры беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Дзеля гэтага афіцыйны Менск хоча размясціць каштоўныя паперы на фінансавым рынку Сінгапуру.

ЖАЛЕЗНЫ МУР

Малога прымежнага руху паміж Беларуссю і Польшчаю не будзе. Прынамсі пакуль. Міністэрства замежных справаў нашай краіны вінаваціць у гэтым заходніх суседзяў. Паводле Менску, Варшава, якая ратыфікавала Дамову аб малым прымежным руху яшчэ ў 2010-м годзе, праводзіць антыбеларускую палітыку”.

КАЛІЙНЫЯ ДАЛЯГЛЯДЫ

На траціну больш, аднак па ніжэйшых коштах, адразу на 19 % больш Беларусь стала прадаваць калійныя ўгнаенні ў студзені. Амаль палова аб’ёмаў прыпадае на краіны СНД, аднак і замежжа неўзабаве мае падцягнуць статыстыку: пра экспарт 2,5 млн т. калійных угнаенняў у паўднёва-ўсходнюю Азію папярэдне дамовіліся чальцы беларускай дэлегацыі, якая цяпер з візітам у Сінгапуры.

ПІЦЬ, ПІЦЬ І ЯШЧЭ РАЗ ПІЦЬ!

Дазвол продажу алкаголю ў крамах на бензастанцыях прадугледжвае законапраект, падрыхтаваны да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў. Паводле Міністэрства падаткаў і збораў, такі крок адпавядае дзяржаўнай палітыцы ў лібералізацыі ўмоваў гаспадарання.

НА ПАРОЗЕ ВАЙНЫ

Паўночная Карэя прыгразіла амерыканскім вайсковым базам у Японіі ды на Гуаме. У выпадку правакацыі з боку ЗША Пхеньян гатовы нанесці рэальны ракетны ўдар. Тым часам Паўднёвая Карэя шукае вінаватых маштабнай віртуальнай атакі, якую ў сераду зазнала краіна. Паводле Сеулу, магутны хакерскі напад на паўднёвакарэйскія камп’ютарныя сістэмы банкаў і тэлеканалаў вёўся з Кітаю. Аднак за атакаю маглі стаяць і камп’ютарнікі з КНДР.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў