Верш ад «Белсату» да міжнароднага свята – Дня паэзіі


Наш журналіст Валеры Руселік выказаў салідарнасць з гэтым днём. Валеры чытае ўласны верш, які ён напісаў сёлета 19 лютага падчас падарожжа ў Непал. Твор напісаўся ў аўтобусе, па дарозе з джунгляў Чытўану да непальскай сталіцы. Гэты верш – кавэр на вядомы твор Славаміра Адамовіча «Забі прэзідэнта».



{movie}Валеры Руселік чытае ўласны верш “забі на прэзыдэнта” |right|9809{/movie}

Сусветны дзень паэзіі святкуецца 21 сакавіка. Гэтае свята афіцыйна ўстанавіла ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Мэта Дня паэзіі – падтрыманне моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова. Апроч таго, гэты дзень мусіць садзеяць развіццю паэзіі, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў, аднаўленню дыялогу паэзіі з іншымі відамі мастацтва – тэатрам, музыкай, жывапісам і г. д. Да 1999 года Днём паэзіі лічылася 15 кастрычніка – дзень нараджэння старажытнарымскага паэта Вэргілія.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў