У Менску прэзентавалі 2 кнігі пра тварэнне нацыяў


У сталіцы развенчвалі міфы наконт працэсу фармавання нацыяў. Дапаможнікамі прысутным служылі дзве кніжкі. Першая – бэстсэлер вугорскага палітолага Іштвана Біба «Пра гаротнасць малых усходнееўрапейскіх дзяржаваў».

{movie}Агляд падзеяў культуры (21.03.2013)|right|9808{/movie}

«Ён арыентаваўся на ідэал – калі справа супольнасці ды справа свабоды супадаюць, – зазначае сацыёлаг Аляксей Ластоўскі. – На ягоны погляд, ва Усходняй Еўропе адбывалася своеасаблівае разыходжанне. Мы бачым такое і ў сучаснай Беларусі, дзе справа супольнасці або справа дзяржавы – адно, са свабодай яна разыходзіцца».

Другая кніга – зборнік навуковых артыкулаў польскага аўтара Анджэя Валіцкага «Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм».

«Вельмі шмат ёсць міфаў, стэрэатыпаў і зусім неадэкватных інтэрпрэтацыяў, што датычыць беларускай інтэлектуальнай традыцыі, генезісу беларускасці, – мяркуе палітолаг Андрэй Казакевіч.І вось кніга Валіцкага асабліва карысная ў гэтым сэнсе, яна непасрэдна датычыць беларускай гісторыі».

Абедзве кнігі можна цяпер пачытаць па-беларуску. Прэзентацыя ж адбылася ў межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка» у галерэі «Ў».

Іншыя тэмы: шэкспіраўскага «Гамлета» ўпершыню паставілі ў беларускім лялечным тэатры, у Менску паказалі гравюры пра паўстанне Каліноўскага з часопісу «Le Monde illustre», «Дай дарогу!» прэзентавалі відэа да праграмы «Велаакустыка».

Адэля Дубавец. belsat.eu

Стужка навінаў