Добрушскія чыноўнікі пакінулі 100-гадовую жанчыну без права на ўласнае жытло


Праскоўі Пралыгінай з Добрушу – ужо 100 гадоў. Паклапаціцца пра сябе яна ўжо не здольная. Яе даглядаюць сын і дачка, але жыць у кватэры сваёй маці яны не маюць права. Прапісвацца ў інтэрнат, што належыць дзяржаве, дарослым дзецям забараняе закон.



Глядзіце больш у расследаванні нашых журналістаў. Праграму «Маю права» можна прагледзець цалкам у архіве праграмаў, а таксама ў жывым эфіры «Белсату» кожную сераду а 20:35.

{movie}Жанчына ў 100 год без права на ўласнае жытло|right|9804{/movie}

Паводле Канстытуцыі я абавязаная не пакідаць сваю маці і клапаціцца пра яе. Я гэта раблю, парушаючы іншае правіла – пражывання”, – зазначыла Людміла Трыфанава, дачка 100-гадовай кабеты.

Праскоўя Пралыгіна ўсё жыццё адпрацавала на Добрушскім цэлюлозна-папяровым камбінаце. Ажно ў 1965 годзе яна стала на чаргу для паляпшэння жыллёвых умоваў. Калі была 20-й у чарзе, жанчыне прапанавалі пакой у маласямейным інтэрнаце. Працаўніца камбінату згадзілася, мяркуючы, што гэта будзе часовае жытло, аднак атрымалася зусім інакш. Цяпер жыхарка Добрушу не мае права нават на старыя гады пажыць ва ўласнай кватэры – добрушскія чыноўнікі не даюць дазволу на прыватызацыю 11 кв. м. жыллёвай плошчы. “Гэта вельмі крыўдна і несправядліва”, – мяркуе сын спадарыні Праскоўі, Уладзімір Пралыгін.

Сваякі векавіткі спрабавалі адстаяць ейнае права на “ўласны кут” у судзе, дайшоўшы нават да Вярхоўнага Суда, але безвынікова. У гэткім жа становішчы апынуліся іншыя жыхары маласямейкі.

“40 гадоў адпрацавала і атрымала 11 “квадратаў”. Гэта што, правільна? – пытае Ганна Жарносенка, адна з жыхарак інтэрнату. – Ніякай увагі старэйшым людзям няма ўвогуле. Усе калідоры ў нас спісаныя матам. Мы ж плоцім, дык хоць бы раз на 5 ці 10 гадоў пабялілі ці пафарбавалі. Жывем як свінні, і тое свінням беляць ды чысцяць. Ад жальбы нават душа замірае”.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў