У Расеі ў 3 разы пачасціліся выпадкі нападаў на ЛГБТ-супольнасць


І гэта толькі тыя незлічоныя выпадкі, пра якія вядома. Часта пацярпелыя проста баяцца звяртацца па дапамогу не толькі ў міліцыю, але і да праваабаронцаў.

Тым часам расейская Дума абсалютнай большасцю (388 супраць аднаго) прыняла закон “Аб забароне гей-прапаганды”. Гэты ўстаў ўжо дзее ў колькіх расейскіх рэгіёнах. Цікава, што самыя дэпутаты не змаглі канкрэтна акрэсліць, што ёсць гэткаю прапагандаю. Гэтак, на пытанне дэпутата “Справядлівай Расеі” Дзмітрыя Гудкова, ці “трохразовы пацалунак Брэжнева трапляе пад акрэсленне прапаганды”, дэпутаты адказаць не змаглі, выказаўшы толькі спадзеў, што ім “дастаткова прафесіяналізму для акрэслення гэтай дэфініцыі”.

{movie}Атакі на ЛГБТ-рух у Расеі|right|9803{/movie}

Цяпер нават за трыманне за рукі людзей аднаго полу або пацалунак у публічным месцы пагражае штраф $ 170.

ЛГБТ-актывісты і праваабаронцы бачаць у гэтым законе фактычна заахвочванне гомафобнага асяроддзя да ўзмацненне ціску на іх. Гэтак, падчас акцыі пратэсту каля Думы, калі дэпутаты вызначаліся з паняццем “гей-прапаганды” некаторыя “змагары за традыцыйныя каштоўнасці” збілі актывістаў і выкрыквалі абразы на іхны адрас. Затрымалі каля 20 асобаў, аднак абвінавачанне ў “парушэнні ўсталяванага парадку правядзення сходу” атрымалі толькі ЛГБТ-актывісты.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Сава” Аляксандр Вярхоўскі зазначае, што сёлета афіцыйна зафіксавалі толькі 12 выпадкаў атакаў на ЛГБТ-актывістаў, аднак паводле яго, гэтая лічба ў рэальнасці значна большая праз страх пацярпелых перад помстаю гомафобаў.

“У 2011 годзе былі толькі адзінкавыя атакі, сёлета іх значна больш, аднак зноўку – гэта толькі тое, пра што мы ведаем”, – падкрэсліў праваабаронца.

ЛГБТ-актывіст Ігар Яшын нават не можа ўзгадаць, колькі разоў на іх нападалі толькі сёлета. Ён падкрэсліў, што паліцыя не жадае даследаваць падобныя выпадкі: “Тое, што за апошні год, можа трохі болей, значна вырасла лічба нападаў на актывістаў, на імпрэзы, я звязваю выключна з пазіцыяў уладаў, з гомафобнаю палітыкаю. Лёс гей-эмансіпацыі ды гомафобіі звязаны з лёсам Пуцінскага рэжыму, пакуль ён стаіць на нагах, то добра жыць мы не будзем”.



Палітолагі адзначаюць, што Пуцін відавочна намагаецца прыцягнуць на свой бок кансерватыўных выбарнікаў, якія ўсё менш падтрымліваюць палітыку тандэму.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў