Цыклон Хавіер. «Сіноптыкі былі МНС-ам, а ДАІ – мясцоваю ўладаю»


Некалькі дзён спатрэбілася, каб ліквідаваць у краіне наступствы цыклону Хавіер. Пра тое, як паводзілі сябе падчас прыроднага катаклізму ўлады, насельніцтва, адпаведныя службы Уладзімір Мацкевіч гутарыць з юрысконсультам арганізацыі «Праваабарона спажыўцоў», палітыкам Уладзімірам Навасядам.

{movie}Уладзімір Навасяд у “Размове Мацкевіча”|right|9801{/movie}

Паводле госця праграмы, мясцовыя ўлады і грамадзяне падчас стыхіі дзейнічалі «асобнымі партызанскімі атрадамі». «Яны паміж сабою дзеянняў не ўзгаднялі. А галоўная функцыя ўладаў – каардынаваць працу», – заўважае Уладзімір Навасяд. Госць праграмы падкрэслівае, што зарганізаваць супрацу ў гэткай сітуацыі мусіла Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, менавіта гэтае ведамства мусіла стварыць крызісны штаб.

«МНС мусіла ўсіх зарганізаваць: і сіноптыкаў, і мясцовыя ўлады, і міліцыю. З органаў улады, хто рэальна штосьці рабіў, – дык гэта сіноптыкі – былі МНС-ам, а ДАІ былі мясцоваю ўладаю», – заявіў Уладзімір Навасяд.

Як мусілі дзеяць органы ўлады, хто са сваймі функцыямі справіўся, а хто – не? Як дзейнічалі грамадзяне? Глядзіце ў праграме «Размова Мацкевіча».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў