Канстанцін Затулін: Той, хто хоча дэмакратыі, мусіць хацець і інтэграцыі з Расеяй


https://youtu.be/_d0by-VCsD8

Палітык мяркуе, што за добрыя адносіны з суседзямі трэба плаціць, і лічыць натуральнымі “крокі насустрач Беларусі”.

Бо Лукашэнка, паводле дэпутата, “на ранніх кроках не даваў нагоды для сумневаў, у свой час ён зняў заклапочанасці датычна расейскай мовы ў Беларусі, чаго мы так і не дачакаліся ад іншых сяброў у СНД, і мы гэта цэнім. Ён да гэтае пары прытрымліваецца супольных планаў у галіне абароны і бяспекі, што для нас вельмі важна”, – кажа Канстанцін Затулін.

Пры гэтым дэпутат прызнае разыходжанні ў разуменні Расеяй і Беларуссю правоў чалавека. “Але я б спакойней да гэтага ставіўся, бо каб мы ўсё ж пабудавалі Саюзную дзяржаву, то шмат гэтых клопатаў вырашылася б само сабою”.

На думку палітыка, выбары ў Беларусі прайшлі штатна. “Было б дзіўна з нашага боку прызнаць выбары ў Казахстане і Азербайджане і не прызнаць выбараў у Беларусі, як гэта робяць заходнія назіральнікі праз шэраг прычынаў”. Паслявыбарчыя ж падзеі Затулін лічыць палітычнымі праблемамі Беларусі, якія, аднак, засмучаюць расейскі бок.

Падсумоўваючы свой каментар да выбарчай кампаніі, Канстанцін Затулін яшчэ раз згадаў Саюзную дзяржаву. “Я ўвогуле лічу, што пры больш паглыбленым аб’яднанні Расеі ды Беларусі нормы дэмакратыі, якія ёсць у Расеі, а яны ўсё ж такі вышэйшыя за тыя, што ёсць у Беларусі, яны непазбежна пяройдуць на Беларусь. Такім чынам, той, хто хоча дэмакратыі, мусіць хацець інтэграцыі з Расеяй”.

Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары