Мастак Артур Клінаў паказаў свае прыватныя калекцыі


Яшчэ нядаўна мы паказвалі супольную выставу беларускіх мастакоў, якія вывесілі на ўсеагульны агляд карціны са сваіх прыватных калекцыяў. Сёння ж пачынаем ад прыватнага пад лупаю – збораў мастака і рэдактара часопісу “пАРТызан” Артура Клінава.

{movie}Агляд падзеяў культуры (20.03.2013) |right|9787{/movie}

Сваю калекцыю Клінаў пачаў збіраць яшчэ ў 90-я. Набываў творы ў сяброў – Аляксея Жданава, Валерыя Песіна, Віталя Ржавуцкага, Ігара Корзуна, Віталя Чарнабрысава. Чатыры гады таму калекцыянаванне Клінава перайшло на новы ўзровень. Мастак заснаваў серыю “Калекцыя пАРТызана”, якая мае сабраць the best візуальнага мастацтва. На сёння выдадзеныя 4 альбомы, у амбітных планах – яшчэ 18. З сабранага сам Клінаў найбольш істотнымі лічыць творы мастакоў, якіх ужо няма паміж намі.

“Самая каштоўная частка – гэта збор твораў Аляксея Жданава, – кажа Клінаў. – Гэта выбітны беларускі паэт і мастак 80-х ды пачатку 90-х. У мяне ягоная вельмі прэзентатыўная зборка. Гэта мой добры сябра, мы з ім былі блізкія ў тыя гады”.

Іншыя тэмы: гратэскныя лялькі мастачкі Галіны Дзмітрук, дыскусія пра асобу і творчасць Казіміра Малевіча ў Гомлі.

А. Д., belsat.eu

Стужка навінаў