Пагоня на вокладцы беларускага «Лемантара». Праўда, пакуль толькі ў Польшчы


Як выглядае першы падручнік беларускай мовы для малых беларусаў Польшчы?

У заходняй суседкі Беларусі з 70-х гадоў мінулага стагоддзя няма беларускіх школаў. Ёсць толькі навучанне беларускай мове як прадмету. Вучні пачатковай школы № 4 у Беластоку знаёмяцца з беларускімі літарамі ў другім класе з «Лемантара», які склала іхная настаўніца Аліна Ваўранюк.

Польска-беларускае памежжа – у праграме «Без межаў», якая выходзіць на «Белсаце» раз на 2 тыдні, у аўторкі а 18:30. Найбліжэйшае выданне «Без межаў» – 2 красавіка. Ранейшыя выданні даступныя ў нашым архіве.

{movie}Пагоня на вокладцы беларускага “Лемантара”|right|9784{/movie}

У першым класе беларускія дзеці толькі рыхтуюцца да вывучэння літараў, спяваюць песенькі, гуляюць, развучваюць вершы і скорагаворкі.

«Першы клас, каб аслухацца з беларускай літаратурнай моваю, бо на Беласточчыне яшчэ жывуць людзі, якія гавораць на дыялектах беларускай мовы», – зазначае Аліна Ваўранюк.

«Лемантар», аўтаркаю якога стала беластоцкая настаўніца, – гэта першы падручнік на беларускай мове, згодна з новаю праграмаю навучання ў польскіх школах. Скласці падручнік спадарыні Аліне дапамаглі шматгадовы досвед і педагагічнае майстэрства.

Аформіў кнігу беластоцкі мастак Міраслаў Здрайкоўскі. Дзякуючы ягонай працы беларускія дзеці Беласточчыны пазнаёмяцца з бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня». Маленькі беларускі рыцар з «Пагоняю» на сваім шчыце змешчаны нават на вокладцы «Лемантара».

«У гэтых ілюстрацыях я хацеў паказаць сапраўдную беларуску сімволіку, мясцовыя асаблівасці Падляшша: элементы вопраткі ды архітэктуры», – падкрэсліў спадар Здрайкоўскі.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў