Нібы Хавіера было мала. На Беларусь прыйшоў чарговы цыклон Бірк


Хоць сіноптыкі абяцаюць, што ён будзе не такі моцны, як Хавіер, аднак прыемнага мала. Чакаецца моцны снегапад, што павялічыць снежнае покрыва нават на 10 см, а тэмпература ўначы складзе 9–14 градусаў марозу.



У сваю чаргу Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам быць надзвычай пільнымі сёння. Снегапад моцна зменшыць бачнасць дарогі. ДАІ заклікае трымаць дыстанцыю, бакавы інтэграл і ні ў якім выпадку не перавышаць дазволеную хуткасць.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў