Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (19.03.2013)|right|9775{/movie}
УЗЫШОЎ НА ПАСАД
Аргентынскі архібіскуп афіцыйна ачоліў Ватыкан. Увесь свет назіраў за ўваходам на пасад новаабранага Папы Рымскага Францішка. На ўрачыстую цырымонію прыехалі дэлегацыі са 163 краінаў свету, у тым ліку і 34 кіраўнікі дзяржаваў. Прысутнічалі на плошчы святога Пятра і беларусы, якія ўзнялІ бел-чырвона-белыя сцягі.

НОВЫЯ СЯБРЫ І КАНТРАКТЫ
Беларусь ды Інданезія падпісалі агульных кантрактаў на 400 мільёнаў долараў. Найперш гэта дамовы, звязаныя з узаемным экспартам прадукцыі, пачынаючы з калійных ўгнаенняў і заканчваючы сфераю сельскай гаспадаркі ды цяжкой прамысловасці.

ГУЛЬНЯ ЛІЧБАЎ
4-е месца ў СНД паводле ўзроўню сярэднямесячнай заработнай платы ў доларавым эквіваленце занялА Беларусь. Сінявокая саступіла Расеі, Казахстану і Азербайджану. Леташні паказнік прыбыткаў у нашай краіне склаў 447 долараў. У параўнанні з 2011-м гэтая лічба павялічыліся на 21 адсотак. Аднак угару пайшлі і іншыя паказнікі. Да прыкладу, толькі бытавыя паслугі летась у сярэднім па краіне выраслі на восемдзесят, а спажывецкія кошты – амаль на восемдзесят дзевяць адсоткаў.

УЗАРВАНЫ БАГДАД
Адразу сем аўтамабіляў выбухнула ў розных частках Багдаду напярэдадні 10-й гадавіны пачатку ваеннай аперацыі дзеля зрынання рэжыму Садама Хусэйна. Загінулі больш за паўсотні чалавек, яшчэ прынамсі 150 – параненыя. Адказнасць за тэракт пакуль што не ўзялА на сябе ніводная з узброеных груповак.

У РАСЕІ НЕ ПРЫЖЫЎСЯ
Жэрар Дэпард’Ё адмовіўся жыць у Расеі. Аднак замест вяртання на радзіму вядомы французскі актор і багацей абраў невялічкае мястэчка НэшЭн на поўдні Бельгіі. Менавіта там ён ужо набыў свой чарговы дом і аформіў дакументы на жыхарства. Таксама Дэпард’ё збіраецца адчыніць у НэшЭне рэстаран.

belsat.eu

Стужка навінаў