Расейская нафта пайшла ў Беларусь


Умовы імпарту не каментуюцца.

Паводле прадстаўніка расейскай нафтаправоднай кампаніі “Транснефть” Ігара Дземіна, “чорнае золата” прымаюць абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Наваполацкі ды Мазырскі.

Нагадаем, што згодна з міжурадавым пагадненнем ад 9 снежня мінулага года Беларусь з 1 студзеня можа набываць расейскую нафту без аплаты мыта. Аднак расейскі бок патрабаваў закласці ў формулу разліку дадатковую аплату: 45 даляраў за тону нафты. Паводле расейскіх нафтавых кампаніяў, гэтая захада мусіла забяспечыць роўны даход пры экспарце нафтапрадуктаў.

belsat.eu

Стужка навінаў