ВУП расце у нікуды


Белстат не перастае цешыць нас дасягненнямі айчыннай эканомікі. Хоць літаральна ўсе асноўныя паказнікі імкліва падаюць, валавы ўнутраны прадукт перавыконвае план. Толькі за першыя 2 месяцы года ён вырас ажно на 4 %, што складае палову гадавога плану.

{movie}”Сальда”: ВУП расце ў нікуды|right|9762{/movie}

Як жа атрымалася дасягнуць такіх поспехаў і што гэта дасць беларускай эканоміцы?

Усё дзякуючы машынабудаванню, што павялічыла аб’ёмы вытворчасці нават да 10 %. Таксама ў ВУП залічваецца розніца паміж экспартам і імпартам, а таксама дзяржаўныя выдаткі. Хоць бы на тую ж мадэрнізацыю.

Але рост вытворчасці, на жаль, не азначае росту продажу. Праца на склад пакуль павялічвае ВУП, але што будзе пасля запаўнення складаў?

“Вось непрададзеная прадукцыя азначае, што абаротныя сродкі замарожаныя, значыць у іх няма грошай, каб купляць новыя камплектавальныя і каб выплочваць заробкі”, – зазначае эканаміст Леанід Злотнікаў.

У выніку ўжо ў наступным квартале рост ВУП можа перайсці ў рэцэсію і хваліцца ўжо зусім не будзе чым.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў