«Белсат» і кінапаказ у Празе


Агнешка Рамашэўская-Гузы будзе галоўнаю госцяю на сустрэчы «Тэлебачанне «Белсат» і пабудова грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», якую арганізоўваюць Польскі інстытут у Празе і чэшская пазаўрадавая арганізацыя «Člověk v tísni» («Чалавек у бядзе»).

Сустрэча адбудзецца 20 сакавіка ў канферэнц-зале Польскага інстытуту ў Празе. Разам са спадарыняю Рамашэўскаю-Гузы ў ёй возьме ўдзел Пэтрушка Шустрава, вядомая дысідэнтка 1980-х і прэс-сакратарка «Хартыі’77», якая пасля падзення камуністычнага рэжыму стала намесніцаю міністра ўнутраных справаў, цяпер – публіцыстка і перакладчыца, а таксама ганаровы прэзідэнт асацыяцыі «Грамадзянская Беларусь».

Размова будзе звязаная з прэм’ераю ў Празе фільму «Viva Беларусь», што адбудзецца падчас Міжнароднага кінафестывалю «Febiofest». Перад сустрэчаю пакажуць 2 дакументальныя фільмы «Белсату»: «Страх у краіне спакою» Кацярыны Бортнік і «Найвышэйшая мера» Сяргея Ісакава.

У праграме:

17:00 – паказ дакументальных фільмаў «Белсату»: «Страх у краіне спакою», рэж. Кацярына Бортнік, 2012, 43 хв. «Найвышэйшая мера», рэж. Сяргей Ісакаў, 2012, 34 хв.

18:30 – дыскусія з Агнешкаю Рамашэўскаю-Гузы і Пэтрушкаю Шустравай.



{movie}«Страх у краіне спакою». Трэйлер|right|9760{/movie}

{movie}«Найвышэйшая мера», дак. фільм|right|9761{/movie}

Фільмы – у беларускім арыгінале, пераклад на чэшскую мову. Дыскусія – па-польску з перакладам на чэшскую.

Уваход вольны.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў