Як вам аўторкавы суботнік?


Сталічныя камунальныя службы не даюць рады з наступствамі цыклону Хавіер, таму гарадскі савет грамадскіх аб’яднанняў заклікае менчукоў дапамагчы ў прыбіранні снегу.



Разам ся́брамі “Белай Русі” на суботніку быў заўважаны Ігар Карпенка, намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму ў пытаннях ідэалогіі, які тлумачыў журналістам, што жыхары прыбіраюць снег выключна добраахвотна.

{movie}Карпенка і сябры “Белай русі” на суботніку. Відэа БелТА|right|9759{/movie}

Аднак маладзёны з інтэрнату БДУ, якія ў навучальны час змагаліся з наступствамі стыхіі, не былі гэтак адзінадушныя. Убачыўшы лога “Белсату” на мікрафоне, студэнты паглядзелі ў бок старэйшай жанчыны і адмовіліся размаўляць з журналістамі. Тая, хоць не назвалася, аднак таксама падкрэсліла, што ўсё адбываецца добраахвотна, аднак ці ідуць у маладых людзей у гэты час заняткі, яна не ведала. Калі ж кабета адышла, хлопцы прызналіся, што, безумоўна ж, сітуацыя ненармальная, аднак калі б яны паспрабавалі адмовіцца, дэканат гэтага б не выбачыў.

{movie}Як вам аўторкавы суботнік?|right|9758{/movie}

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў