Навукоўцы Гарварду ствараюць пчол-робатаў для апылення кветак


Папуляцыі меданосных пчолаў ува ўсім свеце цяпер у заняпадзе, і прычынаў гэтаму вельмі шмат. Менавіта таму навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэту задумаліся пра стварэнне штучнага рою, які б мог апыляць кветкі ды выконваць працу сапраўдных пчолаў.

Стальная пчолка «RoboBees» – гэта лятучы робат, які можа ўзаемадзеяць са сваймі калегамі як рэальная пчала. У будучыні групы такіх прыладаў змогуць імітаваць фізічныя паводзіны кузурак ці, напрыклад, займацца выведкаю і пошукавымі працамі. Навукоўцы ў сваю чаргу спадзяюцца, што ў агляднай будучыні працу пчол-робатаў усё ж будуць выконваць іх жывыя калегі.

{movie}Праграма “Дэвайс” (18.03.2013) |right|9739{/movie}

«DESIGNLINE»

Кампанія «TP Vision», якая займаецца вырабам тэлевізараў пад гандлёваю маркаю «Philips», прэзентавала тэлевізійны прымач «DesignLine» з суцэльнага кавалку шкла, які таксама пазбаўлены падстаўкі ды рамы. У серыю ўвайшлі дзве мадэлі: маленькая, з дыяганаллю 46 цаляў, і вялікая, з дыяганаллю 55. Тэлевізары маюць вадкакрышталічны дысплей са святлодыёдным падсвятленнем, разрозненнем «Full HD» і функцыяй 3D. «Philips DesignLine» можна таксама выкарыстоўваць для бяздротавага струменнага перадавання відэа з камп’ютара, таблета і тэлефона праз сістэму «MyRemote». Мадэлі гэтай лінейкі таксама падтрымліваюць функцыю перадавання малюнка на іншы тэлевізар з дапамогаю пратаколу «Multiroom». На прасторах СНД абедзве мадэлі з’явяцца ў продажы ў другім квартале 2013 года.

МОДНАЕ АЎТА

Інтэрнэт-крама моднага адзення «Zalando» прапанавала арыгінальны падыход да моднага перамяшчэння па горадзе і шопінгу. Аўтамабіль ад кампаніі абсталяваны iPЭd’амі, якія адсочваюць, у што апранутыя пешаходы. Пасля відэа з таблетаў можна праглядзець і з дапамогаю адмысловай праграмы набыць упадабаныя рэчы, замовіўшы іх адразу з аўта, якое абсталяванае GPS-навігацыяй. Але галоўнаю фішкаю канцэпт-кара стала мініяцюрная прымяральня, якая ўбудаваная разам з шафаю ў багажнае аддзяленне. Пра хадавыя характарыстыкі аўта нічога не вядома – зрэшты, моднае аўта «Zalando» відавочна разлічанае на тых, каго не вельмі хвалююць тэхнічныя дэталі.

Апроч гэтага, у выданні: ВЯЗКІ ДЫ ПРУГКІ, БЯЗДРОТАВАЕ ЛАДАВАННЕ, «iPHONE» –АЛКАТЭСТАР.

Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелак і пятніцу а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў