На аўкцыён выставілі 10 славутых сукенак прынцэсы Дыяны


Апошнім разам усе сукенкі бачылі разам у Нью-Ёрку ў чэрвені 1997 года, усяго за 2 месяцы да таго, як Дыяна загінула ў аўтакатастрофе. Прынцэса хацела прадаць колькі самых дарагіх вячэрніх сукенак, а грошы аддаць на дабрачыннасць.

Пасля трагедыі сукенкі трапілі ў музей і выстаўляюцца разам толькі цяпер. Арганізатар і кіраўнік аўкцыёну Керы Тэйлар прадказвае, што сукенкі не трапяць у рукі аднаго калекцыянера, бо пакупнікоў будзе некалькі. Такім чынам яны могуць апынуцца ў прыватных калекцыях у Карэі, Індыі ці Бразіліі, уладальнікі якіх зацікаўленыя ў тых сукенках, якія Дыяна апранала цягам афіцыйных візітаў у гэтыя краіны.

Фота nydailynews.comФота nydailynews.com

2.Чырвоная аксамітная сукенка. Дызайнер Кэтрын Ўолкер. Афіцыйны візіт у Карэю, 1992 г.
3. Бліскучая крэмавая сукенка. Дызайнер Кэтрын Ўолкер. Афіцыйны візіт у Бразілію, 1991 г.
4. Зялёная аксамітная сукенка. Дызайнер Віктар Эдэльштэйн. 1985 г.

Фота nydailynews.comФота nydailynews.com

5. Чорная аскамітная сукенка ад Кэтрын Ўолкер. Зроблена для фотасесіі ў часопісе “Vanity Fair”, 1997 г.
6. Барвовая аксамітная сукенка ад Кэтрын Ўолкер. Афіцыйны візіт у Аустрыю, 1989 г.
7. Чорная аксамітная сукенка ад Бруса Олдфілда. Дыяна апранала яго для афіцыйнага фотопартрэту ў 1985 г.

Фота nydailynews.comФота nydailynews.com

8. Кактэйльная белая сукенка. Дызайнер Зандра Радэс. Урачысты вечар у Лондане, 1987 г.
9. Вечаровая ружовая сукенка ад Кэтрын Ўолкер. Афіцыйны візіт у Індыю, 1992 г.
10. Бліскучая зялёная сукенка ад Кэтрын Ўолкер. Афіцыйны візіт у Аўстрыю, 1989 г.

Дзесяць экспанатаў, паводле ацэнак, могуць прынесці каля $ 1,26 млн

Самаю вядомай у гардэробе Дыяны стала цёмна-сіняя аксамітная сукенка ад дызайнера Віктара Эдэльштэйна, у якой яна ў 1985 годзе танцавала з амерыканскім акцёрам Джонам Траволтам у Белым доме. Гэтая сукенка ацэньваецца прыкладна ў $ 450 тыс.

Але ў параўнанні з строем Мэрылін Манро, у якім актрыса з’явілася у кінафільме Білі Ўайлдэра «Сем гадоў жадання», строі Дыяны недарагія. Белая кактэйльная сукенка пайшла з аўкцыёну за $ 4,6 млн пры стартавым кошце $ 2 млн.

АЯ, АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары