Як людзі падрыхтаваліся да Дня Волі?


З 20 апытаных толькі 1 ведае, што святкуюць у гэты дзень.

На 24 сакавіка беларуская апазіцыя запланавала правядзенне шэсця з нагоды нацыянальнага свята. Менгарвыканкам даў афіцыйны дазвол, праўда, забараніў выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі і змяніў месца збору ўдзельнікаў акцыі на пляцоўку перад кінатэатрам “Кастрычнік”.

Карэспандэнты “Белсату” запыталіся мінакоў на менскіх вуліцах, што яны ведаюць пра Дзень Волі. Абсалютная большасць апытаных заявіла, што чуе пра гэты дзень упершыню. Некаторыя апраўдваліся, што не мясцовыя, іншыя спасылаліся на брак часу. “На пенсіі”, “у дэкрэтным адпачынку”, казалі менчукі.

{movie}Апытанне: Як людзі падрыхтаваліся да Дня волі?|right|9736{/movie}

З адказу адной жанчыны можна меркаваць, што яна нешта чула, але свядома не хоча прызнавацца. Адзін з юнакоў сказаў, што чуў, але не згадаў, што дакладна. Толькі адзін маладзён ведае, што Дзень Волі – гэта ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Праўда, адзначаць гэтае свята юнак не збіраецца.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў