Агрэсія расце: У Мазыры хуліганы білі ў твар міліцыянта бутэлькаю, была страляніна


Распачалі крымінальную справа ў дачыненні 4 жыхароў Мазыра, якія аказалі супраціў міліцыянту. Праваахоўнік ўжыў зброю і параніў з пісталету 3 хуліганаў.



17 сакавіка 4 мазыранаў каля рэстарану “Элада” нападпітку публічна лаяліся матам. Калі працаўнік міліцыі зрабіў ім заўвагу, тыя пачалі вельмі агрэсіўна праяўляць сваю незадаволенасць, а адзін з іх нават ударыў міліцыянта ў твар разбітаю шклянаю бутэлькаю.

Калега заатакаванага праваахоўніка, зразумеўшы, што жыццю і здароўю ягонага таварыша пагражае небяспека, пасля папярэджання пра намер прымяніць зброю зрабіў папераджальны стрэл з табельнай зброі. Правапарушальнікі не адрэагавалі. Тады праваахоўнік зрабіў 3 стрэлы, цэлячыся ў ногі хуліганаў. Усе 3 стрэлы трапілі ў парушальнікаў.

У цяперашні час высвятляюцца абставіны здарэння, праводзіцца допыт сведак, пошукі доказаў на месцы падзеі.

У хадзе расследавання дадуць ацэнку правамернасці таго, што міліцыянты прымянілі табельную зброю. Паводле папярэдніх сведчанняў відавочцаў, міліцыянты адрэагавалі правільна, бо хуліганы сапраўды паводзілі сябе вельмі небяспечна.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў