Літоўскае консульства ў Віцебску будзе выдаваць візы ў Польшчу


Прадстаўніцтва Літвы ў Віцебску ўжо распачало прыём дакументаў на шэнгенскія візы, калі галоўны пункт падарожжа – Польшча. Раней гэткую візу жыхары Віцебшчыны маглі атрымаць толькі ў Менску.

Паводле Польскага радыё, прадстаўніком Польшчы ў візавых пытаннях літоўскае консульства ў Віцебску будзе на падставе пагаднення, падпісанага сёлета ў Рызе. На гэткі крок бакі пайшлі з прычыны вялікай колькасці запытаў на атрыманне візы ў Польшчу, што беларусы падаюць у дыпламатычныя пляцоўкі ў Менску, Горадні ды Берасці.

М.Л., паводле polskieradio.pl

Стужка навінаў