Праз Хавіер дзеці засталіся на ноч у садку


У дзіцячым садку № 518 менскага мікрараёну Сокал некаторыя дзеці заставаліся ў групе нават да абеду ў суботу.



Не гледзячы на намаганні камунальнікаў, на ўскраінах сталіцы дарогі ўсцяж былі замеценыя снегам. Хоць паведамлялася пра аднаўленне маршрутаў грамадскага транспарту, у суботу аўтобусы ў Сокал не хадзілі ўвогуле. Толькі пасля абеду праехаў адзін маршрут № 112.

Натуральна, снегаўборачную тэхніку ў мікрараён паслалі, аднак выявілася, што адзіная мясцовая запраўка не працавала.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў