“Скокні і замерзні” ў Грузіі


Жартаўлівыя спаборніцтвы пад гэткаю назваю прайшлі ў грузінскіх Каўказскіх горах. Аматары зімовага спорту апранутыя ў самыя розныя строі: ад Супермена да вялізарнай жоўтай рыбіны на лыжах спрабавалі пераскочыць басейн з ледзяною вадою.

{movie}“Скокні і замерзні” ў Грузіі|right|9728{/movie}

Агулам назбіралася 24 каманды, кожная з якіх прэзентавала сваю гісторыю – як каманда “Чарапашак-ніндзя”, якія скочылі ў ледзяную ваду, каб паказаць моц свайго кунг-фу.

Журы тым часам, здавалася, нават не слухала канкурсантаў, а проста выстаўляла кожнаму па 10 балаў. У выніку, паколькі палонку ніхто так і не пераскочыў, узнагароды атрымалі ўсе. Як цешацца сапраўднай зіме ў Грузіі – глядзіце ў відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў