Зянон Пазняк: Паступова мы павінны перайсці да парламенцкай рэспублікі




Вельмі важна адыйсці ад магчымасці паўтарэння дыктатуры, лічыць лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Беларускі Народны Фронт.

Глядзі больш у праграме “ПраСвет”, якая выходзіць на “Белсаце” штопятніцу а 20:30. Выданні праграмы даступныя таксама ў нашым архіве.

{movie}Зянон Пазняк пра Канстытуцыю і Курапаты (“ПраСвет”) |right|9717{/movie}

Прыняцце беларускай Канстытуцыі ў 1994 годзе засведчыла і замацавала беларускую незалежнасць, падкрэсліў Зянон Пазняк. Аднак стваралася яна як Асноўны закон парламенцкай рэспублікі. Раздзел пра прэзідэнта быў унесены з ініцыятывы камуністаў, якія ў 90-я гады думалі пра дыктатуру, згадаў палітык. Канстытуцыю ўсё ж прынялі, бо гэта было прыярытэтам на той час.

Першым крокам пасля падзення рэжыму Лукашэнкі, на думку Пазняка, мае быць вяртанне да Канстытуцыі 1994 года, якая прадугледжвае прэзідэнта, абмежаванага парламентам і з магчымасцю імпічменту.Цяпер грамадства змянілася, узмацніліся мафіёзныя колы, карупцыя і нашыя суседзі, а нашая палітычная эліта вельмі слабая. Калі зараз пяройдзем на парламенцкую рэспубліку, то будзем мець настаўнікаў і лекараў у парламенце, якімі вельмі лёгка будзе маніпуляваць, і мафія зможа расцягнуць краіну. Таму на пэўны перыяд павінна быць улада, якая забяспечыць адзінства дзяржавы”, – лічыць Пазняк.

Праз некаторы час, на думку палітыка, магчымыя больш радыкальныя змены ў беларускай Канстытуцыі: “Я думаю, паступова мы павінны перайсці да парламенцкай рэспублікі”. Роля прэзідэнта, паводле старшыні КХП БНФ, мусіць тады зменшыцца, каб адыйсці ад магчымасці ўзнікнення чарговай дыктатуры.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў