Ці існуе ў Беларусі спажывецкае правасуддзе?


Якія правы маюць спажыўцы ў Беларусі і куды патрэбна звярнуцца, каб іх абараніць?

Першы раз гэты дзень у свеце адзначалі ў 1983 годзе на гадавіну выступу прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джона Кенэді ў кангрэсе. Менавіта ён у 1961-м упершыню загаварыў пра асноўныя правы спажыўцоў. У Беларусі ж на дзяржаўным узроўні гэты дзень сталі адзначаць толькі ў 2000 годзе, а закон, які правы спажыўцоў мусіць абараняць, прынялі яшчэ на 2 гады пазней. Але ці працуе гэты закон?

Паводле нашага заканадаўства, спажывец мае права ведаць свае правы, мае права на выбар тавараў і паслугаў, а таксама падрабязную інфармацыю пра іх, на бяспечнае імі карыстанне, а ў выпадку, калі тавар няякасны, – на вяртанне сродкаў і кампенсацыю выдаткаў, нанесеных у выніку хібаў тавару, у поўным аб’ёме.

{movie}У Беларусі – сусветны Дзень абароны правоў спажыўцоў |right|9698{/movie}

Кожны беларускі спажывец мае права на:

• дзяржаўную абарону сваіх інтарэсаў;

• належную якасць тавараў;

• бяспеку тавараў;

• поўную і дакладную інфармацыю аб таварах;

• вяртанне ў поўным аб’ёме шкоды, прычыненай таварам неналежнага якасці;

• зварот у суд або іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы для абароны парушаных правоў або інтарэсаў, якія ахоўваюцца законам;

• стварэнне грамадскіх аб’яднанняў спажыўцоў.

Маральная шкода, прычыненая спажыўцу ў вынiку парушэння яго правоў, падлягае грашовай кампенсацыі, якую выплочвае той, хто прычыніў шкоду, пры наяўнасці яго віны.

Калі Вы купляеце тавар …

Спажывец мае права на праверку працаздольнасці, камплектнасці, вагі, меры і цаны тавараў. Прадавец (выканаўца) абавязаны даць яму неабходныя кантрольна-вымяральныя прыборы, дакументы аб цане тавараў, а таксама азнаёміць з правільным і бяспечным іх выкарыстаннем.

Прадавец абавязаны разам з прададзеным таварам выдаць касавы чэк (таварны чэк) і форміць тэхнічны пашпарт на тавар.

Калі Вы купілі няякасны тавар …

Спажывец на працягу 12 месяцаў з моманту набыцця тавару, а калі на тавар устаноўлены гарантыйны тэрмін, на працягу гэтага тэрміну, мае права на:

• бясплатнае ліквідаванне недахопаў;

• пакрыццё сваіх расходаў на ліквідаванне недахопаў;

• суразмернае змяншэнне пакупнога кошту;

• замену тавару;

• скасаванне дамовы і пакрыццё панесеных стратаў;

Спажыўцу павінны неадкладна замяніць тавар неналежнай якасці, а пры неабходнасці яго праверкі – на працягу 14 дзён з дня прад’яўлення патрабавання.

Калі тавар дадзенай мадэлі (маркі, тыпу, артыкулу i г.д.) адсутнічае ў прадаўца цянам двух месяцаў, прадавец абавязаны прад’явіць аналагічны тавар іншай мадэлі (маркі, тыпу, артыкула i т. п.).

Тавар вагой больш за 10 кілаграмаў дастаўляецца для рамонту, ўцэнкі, замены і вяртання прадаўцом (вытворцам), альбо спажыўцу пакрываюцца расходы па дастаўцы.

У выпадку пытанняў і праблемаў, звязаных з абаронай Вашых правоў, Вы можаце звярнуцца:



Грамадская абарона правоў спажыўцоў

1. ГА “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” –

262-96-08

2. ГА “Мінская гарадская арганізацыя абароны спажыўцоў” – 264-00-95

3. ГА “Мінскае таварыства спажыўцоў” – 226-72-90

4. ГА “Абарона спажыўца” – 254-63-46

Дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў

1. Аддзел абароны правоў спажыўцоў і

кантролю за рэкламай Упраўлення прадпрымальніцтва

Менгарвыканкама – 229-28-81

2. Упраўленне гандлю і паслуг Менгарвыканкама –

220-79-90

3. Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку –

220-12-57

4. Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва

Мінгарвыканкама – 227-21-60

5. Камітэт па стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі пры СМ РБ – 233-52-13

В.Р., М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў