Дапаможнік па космасе: як граць на гітары, прычэсвацца і есці


https://youtu.be/WEYOBA0gJg4
Ад гульні на гітары да дэманстрацыі таго, як астранаўты робяць сабе прычоскі ў космасе. “Тўітэр” аднаго канадскага астранаўта мае амаль 500 тыс. падпісчыкаў, а колькасць сяброў на “Фэйсбуку” сягае 70 тыс.

Крыс Гэдфілд распавядае пра ўсе штодзённыя справы астранаўтаў Міжнароднай касмічнай станцыі. Праз сваё відэа ён дае магчымасць людзям з Зямлі зазірнуць у станцыю, пабачыць яе жыхароў, а таксама даведацца пра тое, як, напрыклад, намазаць хлеб маслам ці памыць рукі ў космасе.
{movie}Крыс Гэдфілд у на Міжнароднай касмічнай станцыі|right|9695{/movie}
Здымкі, якія ён робіць, абышлі ўвесь інтэрнэт. Яны вельмі дакладныя і незвычайныя. Астранаўт нават зрабіў здымак Менску, роднага горада аднаго з удзельніка экіпажу МКС, Алега Навіцкага.

Людзі заўсёды пытаюцца пра тое, як гэта выглядае ў космасе, або чым вы найбольш любіце там займацца? Улюбёная справа – глядзець у вакно і не толькі таму, што там вельмі прыгожа, а таму, што мне важна бачыць свет менавіта такім, гэтага патрабуе мая душа. Мая асноўная мэта – дапамагчы людзям, наколькі гэта магчыма, бачыць свет менавіта такім. Убачыць гэта, як адну бурбалку з паветрам, якая дае нам жыццё, за якое мы ўсе нясем адказнасць, паказаць тое, як блізка мы адно ад аднаго”, – распавёў Гэдфілд пра свае “тўіты”.

Сёлета ў сакавіку астранаўт стаў першым у гісторыі канадскім камандзірам МКС. Ён прыбыў на станцыю ў снежні 2012 года на касмічным караблі “Саюз” з касмадрому Байканур у Казахстане.

Каб сачыць за ягоным відэа, можна падпісацца на яго акаўнт у “Тўітэры” ці стаць ягоным сябрам у “Фэйсбуку”.

АЯ, АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары