Дзень адчыненых дзвярэй у… пастарунку


Менская міліцыя спрабуе заахвоціць беларусаў ісці служыць у праваахоўныя органы. Упершыню ў Менску зладзілі “Кірмаш вакансіяў” і дзень адчыненых дзвярэй проста ў аддзяленні.

Акцыя адбылася ў будынку Першамайскага РУУСу. Тут можна было даведацца пра наяўнасць вакансіяў у менскай міліцыі, азнаёміцца з правіламі і ўмовамі паступлення на службу, атрымаць інфармацыю пра сацыяльныя ільготы. Наведнікі маглі пазнаёміцца з умовамі, у якіх служаць сённяшнія міліцыянты, апрабаваць матэрыяльную і тэхнічную абсталяванасць сучасных міліцэйскіх падраздзяленняў.

Гасцям свае магчымасці прадэманстравалі эксперты-крыміналісты, працаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і атраду міліцыі асаблівага прызначэння ГУУСу.

М.Л., паводле БелаПАН

Фота – Васіль Пытляк, belsat.eu

Стужка навінаў