Ці прыйдуць інвестыцыі на медыярынак?


Мы крытычна ставімся да айчынных медыяў і не менш крытычна – да спробаў іх змяніць. Ці дапаможа ў гэтым замежжа? Пра будучыню беларускіх выданняў Максім Жбанкоў у сваёй праграме гутарыць з галоўным рэдактарам газеты “Беларусы і рынак” Вячаславам Хадасоўскім.

{movie}Вячаслаў Хадасоўскі ў “Размове Жбанкова”|right|9690{/movie}

“СМІ паўтараюць гісторыю нашай эканомікі: напачатку 90-х было больш-менш паспяховае развіццё, потым з сярэдзіны 90-х насупіў перыяд, калі ўзмацніўся ціск на СМІ, а цяпер – яшчэ і агульнаэканамічны крызіс адбіваецца на самаадчуванні медыяў”, – зазначыў госць праграмы. Атрымаць рэальныя інвестыцыі для СМІ роўныя шанцам атрымаць інвестыцыі усёй беларускай эканоміцы, трэба спрыяльны для гэтага клімат: гарантыі інвестару, развітасць рынкаў, стабільнае заканадаўства.

Ці ёсць у Беларусі медыйныя брэнды, якія могуць зацікавіць інвестараў? “Брэндам можна назваць любое выданне, якое здолела праіснаваць 10–20 гадоў. Аднак у нашай краіне практычна няма незалежных выданняў, якія б мелі эканамічны поспех, – мяркуе Вячаслаў Хадасоўскі. – Калі ацэньваць беларускія медыйныя брэнды з дапамогаю “механічнай” методыкі, каштуюць не вельмі дорага”.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў