Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

Запрашэнне для папы



Беларусь запрашае новага Папу ў госці. На нашай зямлі з Францішкам спадзяецца сустрэцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – ад імя усіх беларускіх католікаў. Такое ж жаданне выказаў і Аляксандр Лукашэнка, які сустракаўся з папярэднікам Францішка.

{movie}Вынікі дня (14.03.2013) |right|9688{/movie}

Стаўкі зробленыя!

З першага красавіка значна вырасце базавая арэндная стаўка. Яна складзе 86 тысячаў рублёў. Так вырашыў Савет Міністраў краіны. Павышэнне стаўкі арэнды значна ўдарыць па прадпрымальніках, а значыць, і па коштах тавараў.

Абнуленне нулёў

Беларусь можа прыбраць некалькі нулёў са сваіх грошай. Як заявіла старшыня Нацбанку, гэта магчыма ў наступным годзе. Але правесці дэнамінацыі не дазваляе хуткае падзенне курсу рубля.

Крывавая гадавіна

Заўтра споўніцца роўна 2 гады ад пачатку крывавага канфлікту ў Сірыі. Грамадзянская вайна забрала каля 70-ці тысяч жыццяў, больш за мільён людзей сталі ўцекачамі. Усё пачалося з мірных пратэстаў з патрабаваннямі сысці да прэзідэнта Асад. Аднак мітынгі пачалі проста расстрэльваць.

Сакрэтны візіт

Нурсултан Назарбаеў таемна прыехаў у Ізраіль, каб лячыцца ад раку ў атмасферы найвышэйшай сакрэтнасці, пішуць ізраільскія медыі. Першыя звесткі пра анкалогію ў прэзідэнта Казахстану з’явіліся яшчэ летам 2011 года. Назарбаеў таксама ездзіў на аперацыю ў Нямеччыну.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў