Як Панурая Котка «парвала» інтэрнэт


Больш за 15 млн праглядаў на «YouTube’е» і амаль 90 тыс. падпісчыкаў ўва ўсім свеце! Гэта не Лэдзі ГАга ці Брытні Спірз. Тардар соус (Tardar sauce) ці Панурая Котка (Grumpy cat) стала самаю папулярнаю жывёлінаю ўва ўсёй глабальнай павуціне.



Панурая Котка стала вядомаю пасля таго, як яе ўладальнік выкінуў у інтэрнэт колькі здымкаў сваёй улюбёніцы. Дзякуючы незвычайнаму выразу твару здымкі абышлі ўвесь інтэрнэт і котка стала героем шматлікіх мэмаў, вельмі папулярных сярод моладзі. Цяпер яе закідваюць прапановамі ўзяць удзел у рэкламе.

Яна ўжо «мурлыкала» на амерыканскім тэлешоу «Today» і рыхтуецца да выступу на «Good Morning America!» і «Anderson Live». На гэтым тыдні знакамітасць сустрэлася са сваймі фанатамі ў амерыканскім штаце Тэхас, дзе тысячы людзей прыйшлі, калі і не дакрануцца, дык хаця б зрабіць здымак. Вытворцы корму для катоў «Friskies» таксама звярнулі ўвагу на гэты персанаж. Так што гераіня мэмаў здымецца ў рэкламе, не змяняючы свайго ўласнага амплуа.

{movie}Панурая Котка – зорка інтэрнэту|right|9687{/movie}

АЯ, АК, belsat.eu

Стужка навінаў