Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы: Камандантэ дамовіўся з Хрыстом наконт Папы


Нечаканае трактаванне выбару новага Папы Рымскага. Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура ўпэўнены, што не абышлося без умяшання памерлага Уга Чавэса.

{movie}Выступ Нікаляса Мадуры пра Чавэса і Хрыста.|right|9670{/movie}

«Гэта важная навіна. Мы цяпер маем Папу. Упершыню ў гісторыі абралі Папу з Паўднёвай Амерыкі, аргентынскі кардынал Хорхэ Мар’ё Бэрґольё будзе Папам пад нумарам 266, – заявіў віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура. – Мы ведаем, што наш камандантэ ўзышоў на нябёсы і сустрэўся з Хрыстом. Гэта было штосьці кшталту ўплыву на тое, каб быў абраны паўднёваамерыканскі Папа. Хрыстос сказаў: «Прыйшоў час Паўднёвай Амерыкі». Так мне гэта бачыцца. Магчыма, калісьці наш камандантэ скліча на нябёсах сход, каб змяніць Царкву на зямлі, каб чыстыя людзі, людзі Хрыста маглі ўладарыць светам».

Новаму Папу Францыску І – 76 гадоў. Ён – прадстаўнік манаскага ордэну езуітаў, філосаф і выдатны знаўца літаратуры. Мае таксама дыплом хіміка і псіхолага. Кардынала Хорхэ Мар’ё Бэргольё называлі галоўным канкурэнтам на пасаду пантыфіка Ёзэфа Рацынґера на канклаве 2005 года.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў